Put in - put out: славенскі комік паказаў кліп пра Пуціна: гарэлка, трон і Pussy Riot

28.02.16 12:00 - У свеце

У Славеніі падчас нацыянальнага адбору на Еўрабачанне-2016 паказалі пародыю на прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

Пра гэта са спасылкай на escdaily.com паведамляе ukrinform.


Кліп зняў мясцовы комік Клямен Слаконня, які быў вядучым фінальнага адбору.


У кліпе дзіўна падобны на Пуціна акцёр пафасна прымервае імператарскі вобраз, гуляе салдацікамі на шахматнай дошцы, пазіруе голым на кані ў суправаджэнні падобных на «Буранаўскіх бабуль» акцёраў, танцуе балет, развівае бурную вайсковую дзейнасць і сядзіць на троне па тыпу «Гульні прастолаў» - але з сярпоў і молатаў.


Каментары