Перамір'е па-расейску: шэсьць гарадоў у сірыйскай правінцыі Алепа падвергліся авіяналёту

28.02.16 11:37 - У свеце

Ваенныя самалёты атакавалі шэсць гарадоў на поўначы правінцыі Алепа ў Сірыі раніцай у нядзелю.

Пра гэта са спасылкай на Сірыйскую абсерваторыю па правах чалавека, паведамляе агенцтва Reuters.


Авіяналёты былі здзейснены ўсяго толькі праз дзень пасля заключэння перамір'я. Сірыйскія паўстанцы паведамляюць, што паветраныя ўдары ажыццяўляліся расейскімі вайсковымі самалётамі ў падтрымку ўрада Сірыі.

Каментары