Меркель асуджае расейскія бамбардзіроўкі ў Сірыі

08.02.16 16:13 - У свеце

Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель рэзка раскрытыкавала бамбаванні расейскімі войскамі мірнага насельніцтва ў Сірыі.

"Мы ўстрывожаныя і шакіраваныя тым, што адбываецца ў апошнія дні на сірыйска-турэцкай мяжы. Бамбаванні, у першаю чаргу расейскія, выклікалі пакуты дзесяткаў тысяч людзей.", сказала Меркель. Пра гэта паведамляе Der Spiegel.

Яна таксама дала зразумець, што Масква такім чынам парушае адпаведную рэзалюцыю ААН, якая накіравана супраць нападаў на грамадзянскае насельніцтва. Паводле яе словаў, Нямеччына і Турцыя запатрабавалі ад Расеі забяспечыць выкананне гэтай рэзалюцыі.

Каментары