![]() |
бел | рус |
У выніку манеўру расейскага знішчальніка была парушаная кіравальнасць амерыканскага самалёта-выведніка, які знаходзіўся ў міжнародным паветранай прасторы.
Расейскі знішчальнік Су-27 здзейсніў небяспечны манеўр, праляцеўшы зусім побач з амерыканскім самалётам-выведнікам над Чорным морам, паведамляе тэлекампанія Fox News са спасылкай на прадстаўніка Мінабароны ЗША Мішэль Балданзу.
Інцыдэнт адбыўся 25 студзеня ў міжнароднай паветранай прасторы над Чорным морам. Балданза падкрэсліла, што манеўр расейскага самалёта быў "небяспечным і непрафесійным". Пентагон расследуе здарэнне.
The Washington Free Beacon піша, што гэтую інфармацыю пацвердзіў капітан ВМС Даніэль Эрнандэс, галоўны прадстаўнік Еўрапейскага камандавання ЗША. Акрамя таго, крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй, паведамілі выданню, што Су-27 праляцеў у 20 футах (шасці метрах) ад амерыканскага самалёта RC-135U, у выніку чаго была парушаная кіравальнасць RC-135U.
Адзначаецца, што гэта далёка не першы выпадак агрэсіўных паводзін і правакацый Расеі ў дачыненні да амерыканскіх ваенных самалётаў і караблёў у Еўропе і Азіі.
"Шмат што з таго, што робіць Расея сёння, накіравана на генераванне страху перад расійскай ваеннай сілай і магчымасцю вайны", - адзначыў былы эксперт Пентагона па Расеі Марк Шнайдэр.
glavcom.ua
Каментары