Расея накіравала ў Сірыю марскую пяхоту і дэсантныя караблі - Reuters

09.09.15 19:11 - У свеце

Расея ў апошнія дні накіравала ў Сірыю два дэсантных карабля і дзясятак марскіх пехацінцаў

Пра гэта са спасылкай на Reuters піша Еспресо.TV.

Па словах крыніц у арміі ЗША, намеры Расеі застаюцца няяснымі.

У той жа час амерыканскія афіцыйныя асобы не выключылі магчымасці таго, што Масква можа рыхтаваць глебу для паветранага ўдзелу ў сірыйскім канфлікце для таго, каб падтрымаць сірыйскага прэзідэнта Башара Аль-Асада.

Адзін з амерыканскіх чыноўнікаў заявіў, што Расея можа забяспечваць бяспеку аэрадрома блізу партовага горада Латакія, які кантралюецца сіламі Асада.

Афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Расіі ад каментароў агенцтву адмовіўся.

Нагадаем, прадстаўнікі Сірыі пацвердзілі, што Расея значна пашырыла сваю прысутнасць у іх краіне за мінулы год.

Раней расейскі МЗС прызнаў прысутнасць сваіх вайскоўцаў і тэхнікі ў Сірыі.

Каментары