Трыбунал па МН17 створаць нягледзячы на супраціў Расеі, ёсць 2 варыянты

28.08.15 15:55 - У свеце

Міжнародны трыбунал па расследаванні катастрофы малазійскага Боінга 777 рэйс МН17 будзе створаны або на пасяджэнні Генасамблеі ААН, або шляхам падпісання міждзяржаўнага дагавора.

Пра гэта падчас пасяджэння Кабінета міністраў паведаміў прэм'ер Украіны Арсені Яцанюк.

Ён нагадаў, што Расея заблакавала правам вета ў СБ ААН стварэнне Міжнароднага трыбунала па MH17. Аднак, па словах Яцанюка, трыбунал усё роўна будзе створаны.

"Дзякуючы намаганням МЗС прапрацоўваецца варыянт як стварэння Міжнароднага трыбунала на Генеральнай асамблеі ААН, так і падпісання міждзяржаўнага дагавора аб стварэнні міжнароднага трыбунала і прыцягнення да адказнасці асоб, якія ўчынілі гэтае злачынства супраць чалавечнасьці", - адзначыў ён.


Крыніца
: pravda.com.ua

Каментары