Сёння ў Польшчы праходзіць інаўгурацыя новага прэзідэнта

06.08.15 11:19 - У свеце

У цэлым на цырымоніі будуць прысутнічаць каля 600 гасцей

Сёння ў Польшчы праходзіць інаўгурацыя новага прэзідэнта краіны Анджэя Дуды.

Як перадае Польскае радыё, перад Нацыянальным сходам (дэпутатамі абедзвюх палат парламента) Дуда прынясе ўрачыстую прысягу прэзідэнта Польшчы, пасля чаго выступіць з прамовай.


На інаўгурацыі Дуды чакаецца каля 600 гасцей. Сярод іх: былыя польскія прэзідэнты, прэм'еры, міністры, спікеры парламента. У цырымоніі прыме ўдзел таксама цяперашні прэзідэнт Браніслаў Камароўскі разам з жонкай. На цырымоніі таксама будуць прысутнічаць былыя прэзідэнты Лех Валэнса й Аляксандар Квасьнеўскі. На ўрачыстасць запрошаны і былыя спікеры Сейма і Сената, а таксама члены ўрада. Запрашэнне атрымалі і старшыні судоў і трыбуналаў, прэзідэнт Нацыянальнага банка Польшчы, спікер грамадзянскіх правоў і прадстаўнік правоў дзіцяці, прадстаўнікі касцёлаў і рэлігійных колаў, еўрадэпутаты і дыпламаты.

Нагадаем, 24 мая 2015 года на прэзідэнцкіх выбарах у Польшчы лідэр апазіцыйнай партыі Права і справядлівасьць Дуда перамог цяперашняга кіраўніка дзяржавы Камароўскага.


Крыніца: news.liga.net

Каментары