Каля Латвіі перахапілі адразу 12 расейскіх ваенных самалётаў

29.07.15 14:49 - У свеце

Знішчальнікі паветранай паліцыі НАТА перахапілі паблізу Латвіі адразу 12 ваенных самалётаў Расеі.

Пра гэта паведамілі Нацыянальныя ўзброеныя сілы Латвіі.

"Знішчальнікі паветранай паліцыі 29 Ліпеня перахапілі над Балтыйскім морам паблізу межаў Латвіі тры самалёты узброеных сіл РФ Ан-26, адзін Іл-76, чатыры Міг-31, чатыры Су-24", - гаворыцца ў паведамленні ў twitter.

Нягледзячы на тое, што расейскія самалёты не парушалі дзяржаўную мяжу Латвіі, яны ствараюць велізарную небяспеку для грамадзянскай авіяцыі.

Крыніца: 
podrobnosti.ua

Каментары