![]() |
бел | рус |
Прэм'ер-міністр Аўстраліі Тоні Эббатт заявіў, што прарасейскія баевікі збілі рэйс MH17 наўмысна, з выкарыстаннем расейскіх ракет
Падтрымліваемыя Расеяй баевікі ў акупаванай Данецкай вобласці збілі рэйс MH17 наўмысна, гэта не быў няшчасны выпадак. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Аўстраліі Тоні Эббатт, перадае Sydney Morning Herald.
Паводле яго слоў, апублікаванае напярэдадні відэа першых хвілінаў пасля падзення Boeing, на якім баевікі фатаграфуюць рэшткі загінулых пасажыраў, а таксама рыюцца ў іх асабістых рэчах, "паказвае жудаснасць таго, што адбылося".
"Гэта падкрэслівае той факт, што гэта было зверства, і ні ў якай меры не няшчасны выпадак. Гэты самалёт быў наўмысна збіты прарасейскімі баявікамі, мы лічым, з выкарыстаннем расейскіх ракет", - заявіў Эббатт.
У выніку тэракту загінулі ўсе, хто быў на борце самалёта - 298 чалавек, 38 з іх былі грамадзянамі або жыхарамі Аўстраліі.
Крыніца: news.liga.net
Каментары