Нідэрланды даказалі, што Boeing 777 збілі тэрарысты - CNN

15.07.15 18:07 - У свеце

Малайзійскі лайнер Boeing 777 у ліпені 2014 усё ж такі збілі прарасейскія тэрарысты.

Такая выснова прадстаўлена ў сераду, 15 ліпеня, у дакладзе нідэрландскіх экспертаў, паведамляе CNN са спасылкай на крыніцы, знаёмыя са зместам папярэдняга дакладу.

Малайзійскі лайнер быў збіты над Данбасам з дапамогай ракеты зямля-паветра, якой скарысталіся прарасейскія баевікі.

У дакуменце, які налічвае некалькі сотняў старонак, паказаная дакладная мадэль ракеты, якая ўразіла самалёт, а таксама штохвілінны Таймлайн палёту малайзійскага самалёта Boeing 777.

Таксама ў дакладзе эксперты раскрытыкавалі дзеянні кампаніі "Малайзійскіх Авіялініі", якая не ўлічыла перасцярогу і працягвала лятаць над небяспечнай зонай.

Канчатковая версія дакладу, верагодна, будзе апублікаваная ў першай палове кастрычніка 2015 года.


Крыніца
: obozrevatel.com

Каментары