Пуцін дагуляўся: ЗША размяшчаюць танкі і іншую цяжкую тэхніку ў Нямеччыне з-за Расеі

11.07.15 22:27 - У свеце

ЗША робяць крокі, каб кампенсаваць скарачэнне ўзброеных сіл у Еўропе, што дазволіла б больш лёгка правесці ратацыю ў рэгіёне і ўмацаваць падраздзяленні ва Усходняй Еўропе.

Пра гэта заявіў начальнік штаба амерыканскай арміі Рэй Адзіерна ў інтэрв'ю Wall Street Journal, перадае podrobnosti.ua.

Адзіерна заявіў, што хоча разгарнуць дадатковыя брыгады з цяжкай тэхнікай, уключаючы танкі і бронетранспарцёры, у Нямеччыне. Гэта дазволіць хутка разгарнуць неабходныя сілы ў Еўропе ў выпадку крызісу.

Каментары