![]() |
бел | рус |
Дэманстранты заявілі што не маюць намер вызваляць праспект Баграмяна ў цэнтры Ерэвана.
Яны таксама вылучылі ультыматум уладам рэспублікі.
"Калі да 21:00 наступнага панядзелка хоць адно з нашых патрабаванняў не будзе выканана, то мы пачнем ажыццяўленне нашых дзеянняў пад назвай "крок наперад": кожны дзень мы на крок будзем набліжаць нашы барыкады да рэзідэнцыі прэзідэнта", - заявіў прадстаўнік дэманстрантаў Давід Санасарян на мітынгу ў суботу, 4 ліпеня.
Дэманстранты патрабуюць ануляваць рашэнне аб павышэнні энэргаарыфаў, перагледзець тарыфы ў бок зніжэння, а таксама прыцягнуць да адказнасці паліцэйскіх, якія ўжылі гвалт падчас разгону дэманстрацыі раніцай 23 чэрвеня.
Каментары