Расію выклікалі ў суд Вашынгтона па справе нафтавай кампаніі «Юкас»

03.07.15 15:35 - У свеце

Аналагічную працэдуру былыя акцыянеры раней ініцыявалі ў Бельгіі і Францыі, пасля чаго ў гэтых краінах частка расійскіх актываў апынулася пад арыштам.

Сёння прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітры Пяскоў адмовіўся каментаваць судовую позву, якая была накіравана Расеі па справе былых акцыянераў нафтавай кампаніі "ЮКАС". «Гэта звязана з працай юрыстаў, з працай адвакацкіх кантор, таму наўрад ці я магу тут што-небудзь пракаментаваць», - заявіў Пяскоў журналістам.

Нагадаем, восенню 2014 Гаагскі міжнародны арбітражны суд абавязаў Расею выплаціць былым акцыянерам «ЮКАСа» больш за 50 мільярдаў даляраў у якасці кампенсацыі за панесеныя імі страты. Урад Расейскай Федэрацыі праігнараваў гэтае рашэнне. Цяпер былыя акцыянеры спрабуюць дамагчыся спагнання сродкаў у прымусовым парадку. У сувязі з гэтым яны падалі хадайніцтвы ў суд Вашынгтона і Высокі суд Лондана.

Адвакаты падкрэсліваюць, што Расея «не валодае імунітэтам ад рашэнняў дадзеных судовых інстанцый». Калі суды ў Вашынгтоне і Лондане зоймуць бок пазоўнікаў, спагнання могуць быць накiраваны на дзяржаўныя і камерцыйныя актывы Расеі ў ЗША і Вялікабрытаніі.

Аналагічную працэдуру былыя акцыянеры раней ініцыявалі ў Бельгіі і Францыі, пасля чаго ў гэтых краінах частка расейскіх актываў апынулася пад арыштам.

Амбасада ЗША ў Маскве перадала расейскаму боку пакет судовых дакументаў, у тым ліку позву ў суд Вашынгтона.


Крыніца: fakty.ua

Каментары