Расейскі паліцэйскі трапіўся на крадзяжы адзення ў ЗША

02.07.15 19:30 - У свеце

Расійскі паліцэйскі Руслан Рызаеў быў арыштаваны супрацоўнікамі праваахоўных органаў ЗША.

Расеец, які прыбыў у Амерыку, каб прыняць удзел у Сусветных гульнях паліцэйскіх і пажарных, быў затрыманы пры спробе скрасці адзенне з аднаго з універмагаў.

Такую навіну перадае «Прэса Украіны».

Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Фэрфакс, штат Вірджынія, 30 чэрвеня. 29-гадовы міліцыянт з Расеі спрабаваў скрасці адзенне з ўнівермага macy's.

Як было ўстаноўлена праваахоўнікамі, сума скрадзеннага адзення складае некалькі сотняў даляраў. Згодна з законам штата Вірджынія, крадзёж на суму звыш 200 даляраў з'яўляецца крымінальным злачынствам.

Спадар Рызаеў быў вымушаны правесці ноч у камеры, а раніцай суд прызначыў яму заклад у памеры 1500 долараў.

У пасольстве РФ гэтую сітуацыю ніяк не пракаментавалі адзначыўшы, што не чулі пра інцыдэнт.

Каментары