Кім Чэн Ын пакараў смерцю архітэктара новага аэрапорта за адсутнасць густу

01.07.15 08:12 - У свеце

Паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын наведаў новы тэрмінал аэрапорта імя Кім Ір Сена недалёка ад Пхеньяна, але не ўхваліў дызайн аэрапорта і загадаў пакараць смерцю архітэктара.

Пра гэта са спасылкай на metro.co.uk паведамляе podrobnosti.ua.

У іншых крыніцах паведамляецца аб тым, што палітык разам са сваёй жонкай наведалі аэрапорт і засталіся задаволеныя. Аднак на фотаздымках, дзе Кім Чэн Ын з жонкай знаходзяцца ў аэрапорце нідзе не відаць Ма Вунь Чуна - архітэктара будынка.

Па некаторых дадзеных, Ма быў забіты яшчэ ў лістападзе па абвінавачванні ў карупцыі і няздольнасці выконваць загады.

Аэрапорт быў пабудаваны ў рамках намаганняў Кім Чэн Ына па прыцягненню турыстаў у краіну.

Урачыстае адкрыццё новага аэрапорта прызначанае на 1 ліпеня.

Каментары