Кітайскія банкі ўводзяць санкцыі супраць пуцінскай Расеі

16.06.15 14:16 - У свеце

Тое, чаго панічна баяліся ў кіраўніцтве Расійскай Федэрацыі, ужо можна лічыць фактам - найбуйнейшыя кітайскія банкі вырашылі далучыцца да фінансавых санкцыяў супраць Расеі, прытрымліваючыся прыкладу Еўрапейскага Саюза і ЗША.

Пра такую навіну паведамляе «Прэса Украіны».

Гэтую даволі сумную інфармацыю для кіраўнікоў Расійскай Федэрацыі пацвердзіў і Юры Салаўёў, які займае пасаду першага намесніка старшыні групы ВТБ.

У сённяшняй сваім артыкуле для «Finance Asia» Юры Салаўёў аўтарытэтна пацвердзіў, што хоць Кітай фармальна не аб'яўляў аб увядзенні санкцый супраць эканомікі Расійскай Федэрацыі, але па факце гэта ўжо адбылося, так расійскія банкі атрымліваюць поўную адмову ад кітайскіх па заяўках на адкрыццё крэдытных ліній.

Каментары