У Таліне адкрыты камандны цэнтр НАТА

16.06.15 13:37 - У свеце

У Таліне ў генеральным штабе эстонскіх Сіл абароны ўрачыста адзначылі пачатак працы элемента штаба НАТА ў Эстоніі.

"Пачатак працы элемента штаба НАТА ў Таліне - гэта крок да выканання рашэння, прынятага ў мінулым годзе на сустрэчы на вышэйшым узроўні ў Уельсе, і гэта паказвае, што нашы саюзнікі ўсур'ёз прымаюць калектыўную бяспеку", - сказаў эстонскі міністр абароны Свен Міксер.

На сустрэчы НАТА на вышэйшым узроўні ў Уельсе быў прыняты план дзеянняў гатоўнасці (Readiness Action Plan - RAP), які закранае паляпшэнне здольнасці хуткага рэагавання НАТА, ўсталяванне неабходнага ўзбраення і рыштунку на тэрыторыі краін НАТА каля ўсходняй мяжы і прыстасаванне структуры кіравання НАТА да новай сітуацыі ў сферы бяспекі.

Задача элемента штаба - падрыхтаваць і падтрымаць прыём падраздзяленняў хуткага рэагавання НАТА і іх дзейнасць на тэрыторыі Эстоніі.

У складзе падраздзялення звычайна 40 пасад, палову з якіх падтрымлівае краіна, на якой яны размешчаны. У размешчаным у Таліне штабе, акрамя вайскоўцаў з Эстоніі, будуць працаваць саюзнікі з ЗША, Галандыі, Канады, Нарвегіі, Польшчы, Францыі, Германіі, Вялікабрытаніі і Венгрыі.


Крыніца: belprauda.org

Каментары