![]() |
бел | рус |
Эстонія плануе ў аднабаковым парадку правесці разметку мяжы з РФ.
Пра гэта са спасылкай на партал расейскай «Незалежнай газеты» паведамляе glavcom.ua.
«У часовай кантрольнай зоне на мяжы з Расійскай Федэрацыяй намечана ўсталяваць 760 пагранічных слупоў, а таксама 412 буйкоў - на воднай мяжы», - удакладняецца характар маючых адбыцца работ. Як адзначаецца, дэмаркацыя прадугледжана для таго, каб «знізіць колькасць памылковых незаконных перасячэнняў мяжы».
Даўжыня паласы, з боку Эстоніі прылеглай да расійскай тэрыторыі, складае 136 км. Дэмаркацыю мяжы Талін мае намер правесці ў аднабаковым парадку, таму што памежная дамова з РФ пакуль не ўступіла ў сілу. Дакумент знаходзіцца ў працэсе ратыфікацыі.
Фота: euromag.ru
Каментары