"Руссо-туристо" на 40% менш будуць псаваць жыццё свету

08.06.15 16:59 - У свеце

У першым квартале 2015 у адпачынак за мяжу паехалі на 40% менш расейцаў у параўнанні з тым жа перыядам 2014 года.

Пра гэта сведчаць дадзеныя Федэральнага агенцтва Расеі па турызме, паведамляе glavnoe.ua.

Сярод краін Еўропы больш за ўсё скараціўся наплыў расейскіх турыстаў у Літву (на 88%), Румынію (73%), Славакіі (70%), Мальту (63%) і Аўстрыю (50%). Менш за ўсё колькасць адпачываючых расейцаў знізілась ў такіх краінах, як Харватыя (3%), Венгрыя (8%), Кіпр (10%), Нідэрланды (13%) і Латвія (14%).

Усяго за першыя тры месяцы 2015 з Расеі з турыстычнымі мэтамі выехалі 1,89 мільёна чалавек, за аналагічны перыяд мінулага года - 3,18 мільёна.

Каментары