На ваенным парадзе ў Чыкага скандавалі: "Слава Україні!"

25.05.15 00:04 - У свеце

Украінцы, ветэраны ўзброеных сіл ЗША, прынялі ўдзел у ваенным парадзе ў Чыкага, прымеркаванай да амерыканскага Дню памяці.

Украінска-амерыканскія ветэраны прайшлі па адной з галоўных вуліц цэнтра Чыкага, наперадзе неслі украінскі і амерыканскі сцягі, перадае Podrobnosti.ua. Гледачы апладысментамі віталі калону і некаторыя выкрыквалі "Украіна!". Ветэраны ў адказ скандавалі: "Слава Україні!".

Перад пачаткам парада ветэраны-Украінцы наведалі могілкі Святога Мікалая, дзе замянілі ўсе старыя вайсковыя сцягі на магілах ветэранаў.

Штогод у маі ў ЗША адзначаюць Дзень памяці - нацыянальнае свята, прысвечанае памяці амерыканскіх вайскоўцаў, якія загінулі ва ўсіх войнах і ўзброеных канфліктах, у якіх ЗША прымалі ўдзел.




Каментары