Прапагандысты Russia Today прыбылі на месца падрыву аўтамабіля спецмісіі АБСЕ праз 3 хвіліны, - ІС

24.04.17 11:18 - Украіна

Здымачная група расейскіх прапагандыстаў тэлеканала Russia Today прыбыла праз тры хвіліны пасля падрыву аўтамабіля спецмісіі АБСЕ.

Пра гэта заявіў парламентарый ад "Народнага фронту", каардынатар групы "Інфармацыйны супраціў" Дзмітрый Тымчук на сваёй старонцы ў Facebook, паведамляе censor.net.

Паводле дадзеных групы ІС, пасля падрыву на выбуховым прыстасаванні аўтамабіля назіральнікаў СММ АБСЕ ў раёне н.п. Прышыб Луганскай вобл. (тэрыторыя, кантралюемая "ЛНР"), храналогія падзей развівалася наступным чынам:

11:17 - падрыў аўтамабіля;

11:20 - прыбыла здымачная група тэлеканала Russia Today;

11:28 - прыбыў аўтамабіль "Ніва" колера хакі з неапазнанымі грамадзянскімі, якія аддавалі ўказанні расійскім "журналістам";

15:44 - прыбыла "паліцыя ЛНР";

15.48 - прыбыў аўтамабіль медыцынскай службы ("таблетка") для вывазу цела загінулага супрацоўніка СММ АБСЕ;

каля 16.00 - прыбыў аўтакран для эвакуацыі аўтамабіля СММ АБСЕ.

Каментары