Выведка: Пад Аўдзееўкай загінулі 6 расейскіх вайскоўцаў

24.03.16 13:19 - Украіна

Падчас спробаў атакаваць прамзону ў Аўдзееўке 22-23 сакавіка загінулі 6 расейскіх вайскоўцаў, яшчэ пяць атрымалі раненні.

Пра гэта са спасылкай на Галоўнае ўпраўленне выведкі паведамляе pravda.com.ua.

"Праціўнік працягвае падтрымліваць напружанасць на Данецкам кірунку. У раёнах Аўдзееўкі, Ясінаватай захоўваецца высокая інтэнсіўнасць абстрэлаў пазіцый сіл АТА, у тым ліку з прымяненнем гранатамётаў, 82 і 120 мм мінамётаў", - гаворыцца ў паведамленні,

Акрамя таго, выведка адзначае, што баевікі праводзяць ратацыю і ўзмацненне падраздзяленняў тактычнай групы і папаўненне боекамплекта.

Яны ажыццявілі мініраванне подступаў да пазіцый у раёне Данецкай фільтравальнай станцыі на паўночна-заходняй ускраіне Ясінаватай.

"Зафіксаваныя чарговыя страты ў падраздзяленнях 11 асобнага мотастралковага палка (Макееўка) і 3 асобнай мотастралковай брыгады (Горлаўка) 1 АК (Данецк) ВС РФ, якія ўдзельнічаюць у баявых сутыкненнях у раёне Аўдзееўкі. 22-23 сакавіка г.г. загінулі шэсць расейскіх вайскоўцаў і пяць атрымалі цяжкія раненні ", - паведамілі ў выведцы.

Акрамя таго, у выведцы паведамілі, што баевікі актывізавалі дзеянні на кірунку Дакучаеўска, Наватроіцкага.

Таксама разведка пацвердзіла інфармацыю пра спробу баевікоў выцесніць сілы АТА з раней занятых пазіцый у раёне Наватроіцкага.

"Пасля баявога сутыкнення праціўнік адступіў на зыходныя пазіцыі", - сказана ў паведамленні.

Таксама СММ АБСЕ было паведамлена аб наяўнасці танкаў, РСЗА і артылерыйскіх сістэм калібрам больш за 100 мм у раёнах Ясінаватай, Горлаўкі, Дэбальцэва, Данецка і Белага.

Каментары