Некалькі груп баевікоў «ДНР» атакавалі пазіцыі сілаў АТА пад Данецкам

08.02.16 11:33 - Украіна

На працягу мінулых выходных найбольш напружаная сітуацыя ў зоне АТА на Данбасе назіралася на Данецкім (н.п.Мар'інка, Стараміхайлаўка, Пескі, Опытнае, Аўдзееўка) і Арцёмаўскім (н.п.Зайцэва, Жованка) напрамках, у раёне Светладарскага плацдарма і на кірунку Тельманава-Гранітнае.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбук паведамляе каардынатар групы «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрый Тымчук.

Так, падраздзяленні расейска-тэрарыстычных войскаў «традыцыйна» абстрэльвалі пазіцыі ўкраінскіх войскаў у раёне н.п.Пескі, Опытнае. Некалькі групаў тэрарыстаў (8-10 чал. у кожнай) пад прыкрыццём агню буйнакаліберных кулямётаў выйшлі на нейтральную паласу і адкрылі агонь па апорных пунктах сілаў АТА з аўтаматаў і кулямётаў. У ходзе абстрэлаў з боку баевікоў фіксаваўся таксама агонь з РПГ АФ-боепрыпасамі, а таксама з падствольных гранатамётаў. Тэрарысты аперавалі ў раёне разбітай РЛС (ДАП) і прыватнага сектара на ўскраіне Спартака.


62.ua

Каментары