![]() |
бел | рус |
Прарасейскія баевікі на Данбасе на працягу сутак 28 студзеня 71 раз абстралялі пазыцыі ўкраінскіх вайскоўцаў.
Пра гэта інфармуе прэс-цэнтар штабу АТА. Абстрэлы зафіксаваныя на Сьветладарскай дузе і ў раёне часова акупаванага Данецку.
«Напружанай была сытуацыя ў раёне Мар’інкі. Украінскія воіны вымушаныя былі адкрыць прыцэльны агонь у адказ на абстрэлы», — паведамляе штаб.
Таксама 28 студзеня а 21.10 баевікі з БМП і аўтаматычнага станковага гранатамёта абстралялі кантрольны пункт уезду-выезду «Мар’інка» Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны.
«Паводле апэратыўнай інфармацыі, падобныя правакацыі рыхтуюцца баевікамі і на іншых кантрольных пунктах уезду-выезду, у прыватнасьці на Арцёмаўскім кірунку», — дадаюць у штабе.
svaboda.org
Каментары