Жызнеўскі. Воін святла

27.01.16 18:53 - Украіна

Стужка створаная Міхасём Аршынскім пры падтрымцы «Белсату» распавядае пра жыццёвы шлях Міхаіла Жызнеўскага, які абараняў незалежнасць Украіны і трагічна загінуў на Майдане. Дакумент будуецца на ўспамінах і аповедах паплечнікаў, сяброў і родных Міхаіла.

Міхаіл Жызнеўскі нарадзіўся ў Гомлі ў 1988-ым годзе. З юнацтва ён захапляўся гістарычнай рэканструкцыяй. Пачаў займацца фехтаваннем і стварэннем амуніцыі ў мясцовым Доме моладзі.

У 17-гадовым узросце выехаў ва Украіну. Напачатку было цяжка: не было працы, жытла, знаёмых. Пераломным момантам стаў пераезд у Белую Царкву. Услед за сябрам ён трапіў у шэрагі ўкраінскай арганізацыі УНСО. «У яго быў талент да баёў на мячах. Талент да цялеснай сілы. Ён быў фізічна моцны і трэнаваны. Ён умеў біцца мячамі, шчытамі. Менавіта гэта было ягоным велізарным бонусам на Майдане, бо ў першых шэрагах былі хлопцы з гістарычных рэканструктараў, якія ўмелі самі рабіць амуніцыю», – распавядае адзін з паплечнікаў Міхаіла Аляксандр Паціха.

Жызнеўскі таксама быў чальцом страйкбольнай кампаніі «Griffins», дзе адпрацоўваў навыкі, неабходныя ў баі. На Майдан ён паехаў у статусе камандзіра Белацэркоўскай УНСО і быў прадстаўніком Самаабароны.

Міхаіл Жызнеўскі трагічна загінуў 22 студзеня 2014 года ад стрэлу ў сэрца на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве.



Каментары