![]() |
бел | рус |
Вучняў Макееўскай агульнаадукацыйнай школы №24, якая размешчана на акупаванай прарасейскімі тэрарыстамі тэрыторыі, прымушаюць вучыць «Клятву Захараўца».
Пра гэта на ўмовах ананімнасці паведамляюць выданню ordilo.net абураныя бацькі школьнікаў. Па словах людзей, адкрыта ўступаць у шэрагі гэтай моладзевай арганізацыі дзяцей не прымушаюць. Аднак бацькам вучняў, якія ня праявяць належнага энтузіязму, дырэктар школы ў прыватным парадку абяцае з'яўленне «цяжкасцяў у навучанні і пагаршэнне паспяховасці».
Паводле фота, прадастаўленага бацькамі школьнікаў, т.зв. «Клятва Захараўца» слова ў слова паўтарае прысягу савецкай піянерыі. Але з істотнымі папраўкамі - напрыклад, «захаравец» заўсёды паведамляе старэйшым аб недастойных паводзінах іншых».
Каментары