Абстаноўка на Данбасе рэзка абвастрылася

09.12.15 13:36 - Украіна

Баевікі вярнуліся да тактыкі шырокамаштабнага прымянення цяжкага ўзбраення, як гэта было летам, - спікер АТА.

Учора абстаноўка на ўсходзе Украіны рэзка абвастрылася. Па дадзеных, якія апублікаваў сёння на штодзённым брыфінгу прадстаўнік адміністрацыі Прэзідэнта Украіны па пытаннях АТА палкоўнік Аляксандр Матузянік, праціўнік вярнуўся да тактыкі шырокамаштабнага прымянення цяжкага ўзбраення, як гэта было летам, перадае Цензор.НЕТ.

У прыватнасці, за мінулыя суткі тэрарысты выкарыстоўвалі мінамёты, 122-мм артылерыю, танкі і ўстаноўкі "Град". Такія дзеянні праціўніка сведчаць аб яго намерах выклікаць эскалацыю канфлікту і сарваць Мінскія дамоўленасці.

Найбольш гарачай кропкай у зоне АТА, як і раней, застаюцца заходнія ўскраіны Данецка. У Песках за суткі зафіксаваныя 14 эпізодаў парушэнні рэжыму цішыні, у тым ліку абстрэл з 122-мм гармат і 120-мм мінамётаў. Аналагічная сітуацыя - на поўдзень, у Краснагораўцы. Таксама акупанты тройчы ўжылі рэактыўныя ўстаноўкі "Град", якія яны хаваюць у пас.Стараміхайлаўцы на лініі судакранання. Варожыя ракеты прызямліліся паблізу с.Зараное Мар'інскага раёна. Пацярпелых пры гэтым не было.


Каментары