![]() |
бел | рус |
У інтэрнэце з’явілася відэа з допытам палоннага беларуса-баевіка тэрарыстычнай арганізацыі "ЛНР".
Запіс зроблены ў пачатку лютага ў горадзе Папасная (Луганская вобласць), але апублікавалі яго толькі нядаўна.
Паранены хлопец, якому аказваюць медычную дапамогу, прадстаўляецца Яўгенам Пацюком. Кажа, што сам з Барысава, на Данбас прыехаў праз Маскву і Растоў-на-Доне.
Адказваючы на пытанні, распавядае пра жонку і сына, якому восенню мела споўніцца 6 гадоў. Паводле хлопца, сям’я не ведае пра яго ўдзел у вайне.
Калі верыць прыхільніку "ЛНР", грошай за ўдзел у баявых дзеяннях яму не плацяць, хаця абяцалі $ 350 у месяц. Палонны прызнаецца, што армейскую службу праходзіў у вайсковай частцы 3214 (унутраныя войскі), што знаходзіцца ў Менску.
Каментары