РФ рыхтуе маштабную правакацыю, каб абвінаваціць Украіну ў генацыдзе - штаб АТА

12.11.15 12:38 - Украіна

Штаб АТА заявіў аб падрыхтоўцы Расеяй маштабнай правакацыі супраць Украіны для выхаду з "мінскага" перамоўнага працэсу.

Пра гэта на традыцыйным брыфінгу ў чацвер заявіў спікер Адміністрацыі па пытаннях ато Андрэй Лысенка, паведамляе Украінская Праўда.

Паводле яго слоў, Расея рыхтуе правакацыю з гібеллю 500 чалавек у населеным пункце Сакольнікі на Луганшчыне для звароту ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе, абвінаваціўшы Украіну ў генацыдзе рускамоўнага насельніцтва.

"З мэтай адцягнення ўвагі ад трагічных падзей у Сірыйскай арабскай рэспубліцы, дзе зафіксаваныя шматлікія выпадкі гібелі грамадзянскага насельніцтва ад дзеянняў узброеных сіл Расейскай Федэрацыі, кіраўніцтва Расеі рыхтуе правакацыю міжнароднага маштабу супраць Украіны", - сказаў Лысенка.

"Яе мэта - дыскрэдытацыя кіраўніцтва нашай дзяржавы, атрыманне падставы для падачы пазову супраць Украіны ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе, а таксама стварэнне падстаў для выхаду РФ з "мінскага працэсу", - адзначыў ён.

Па словах Лысенка, ажыццяўляецца фабрыкацыя псеўда доказаў так званага "генацыду Украіны рускамоўнага насельніцтва Данбаса".

"У прыватнасці вырабляюцца дакументальныя матэрыялы пра нібыта знішчэнне украінскімі вайскоўцамі каля 400 дамоў і 500 чалавек, у тым ліку жанчын, дзяцей і пажылых людзей сяла Сакольнікі Славянасербскага раёна Луганскай вобласці, якое цяпер знаходзіцца на часова-акупаванай тэрыторыі непадалёк лініі размежавання", - сказаў Лысенка.

Да правядзення гэтай працы прыцягваюцца супрацоўнікі ФСБ, ГРУ ГШ УС РФ, Следчага камітэта Расеі, а таксама прадстаўнікі так званых "сілавых структур" незаконнага ўзброеннага фарміравання "ЛНР".

Прапагандысты выкарыстоўваюць рэальныя факты разбурэнняў вёскі Сакольнікі і гібелі яго жыхароў, якія пацярпелі ад рук баевікоў і расейскіх войскаў у ходзе баявых дзеянняў у канцы 2014 - пачатку 2015 гадоў.

На аснове гэтых "фактаў", якія будуць прадстаўлены ў якасці так званых "вынікаў расследавання праваахоўных органаў "ЛНР ", ужо рыхтуюцца інфармацыйна-прапагандысцкія матэрыялы для СМІ і судовыя пазовы.

Для нагнятання атмасферы істэрыі і нянавісці плануецца правядзенне гістарычных паралеляў з трагічнымі падзеямі ў Хатыні падчас Другой Сусветнай вайны і югаслаўскіх войнаў 90-х гадоў.
У той жа час ажыццяўляецца псіхалагічная апрацоўка мясцовага насельніцтва, акупанты спрабуюць схіліць да аказання неабходных для Расеі "паказанняў", адзначылі ў штабе АТА.

Каментары