У акупаваным прарасейскімі баявікамі горадзе Алчэўску Луганскай вобласці хочуць паставіць помнік забітаму ў траўні верхаводу банды баевікоў ЛНР "Прывід" Аляксею Мазгавому.
Пра гэта са спасылкай на "Інфарматар" паведамляе apostrophe.com.ua.
Ужо існуе эскіз і макет будучага манумента.
Акрамя таго, у акупаваным Алчэўску таксама маюць намер у гонар Мазгавога перайменаваць адну з вуліц горада.
Мазгавой быў забіты на трасе паміж Луганскам і Алчэўскам 23 траўня. У штабе АТА заявілі тады, што ён быў забіты ў выніку перадзелу сфер уплыву паміж сепаратыстамі на Данбасе.
Баевікі "Прызрака" падазраюць у забойстве Платніцкіага, таму, што Мазгавой не падпарадкоўваўся загадам і застаўся адзіным з палявых камандзіраў, хто вёў сваю гульню.
Каментары