Расейска-тэрарыстычныя найміты сёння зноў абстрэльвалі сілы АТА

04.11.15 18:40 - Украіна

Тэрарысты выкарыстоўвалі буйнакаліберныя кулямёты і процітанкавыя гранатамёты.

Тэрарысты адкрывалі агонь у бок украінскіх пазіцый у населеным пункце Мар'інка з буйнакаліберных кулямётаў з 14.35 да 14.50. А з 15 гадзін адкрывалі агонь з процітанкавых гранатамётаў і стралковай зброі па населеным пункце Опытнае. Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр АТА.

Нягледзячы на сталыя правакацыі, украінскія вайскоўцы працягваюць дапамагаць аднаўляць інфраструктуру Данбаса. Сёння ваеннымі сапёрамі агледжаны 3,6 км пад'язных шляхоў да разбураных ліній электраперадачы ад населенага пункта Арцёмава ў бок Горлаўкі.

Каментары