Баевікі абстрэльваюць Пескі і Шчасце. Пад Аўдзееўкай працуе снайпер

03.11.15 18:48 - Украіна

Аўторак, 3 лістапада ў зоне правядзення АТА прайшоў напружана.

Пра гэта са спасылкай на прэс-цэнтр АТА паведамляе ukrinform.ua.

«Тэрарысты, пачынаючы з 6.07 раніцы, вялі агонь па нашых пазіцыях са стралковай зброі і аўтаматычных гранатамётаў ў раёне Аўдзееўкі, Опытнага, Пескаў, Шчасця. Таксама па Аўдзееўке працаваў і снайпер», - гаворыцца ў паведамленні.

Абстрэльвалі тэрарысты нашых ваенных і ў раёне Трохізбенкі, выкарыстоўваючы гранатамёты. Камандзіры на месцах маюць паўнамоцтвы на адкрыццё агню.

Усяго з 6 раніцы і да 18.00 тэрарысты 9 разоў пераходзілі да правакацыйных дзеянняў і 9 разоў вялі прыцэльны агонь па нашых пазіцыях.

Каментары