У выніку атакі расейска-тэрарыстычных сілаў у раёне Белай Каменкі, што пад Старагнатаўкай (Данецкая вобл.), загінула сямёра ўкраінскіх вайскоўцаў.
Пра гэта ў сваім
Facebook напісала начальнік медыцынскай службы ДУК "Правы сектар" Яна Зінкевіч.
Па словах Зінкевіч, загінулі трое байцоў дабравольніцкага корпуса і чацвёра сілавікоў з 72-й брыгады.
"Цяпер
бой на Белай Каменцы скончыўся. За некалькі гадзін: трое загінулых ДУК
(пазыўныя абвесцяць пасля паведамлення блізкім), чацвёра загінуўшых -
72-я брыгада. Параненых ДУК - пяцёра чалавек, параненых 72-й, 14-й
брыгады - шасцёра чалавек" , - напісала начальнік медслужбы "ПС".
Крыніца:
glavnoe.ua
Каментары