Кадравы ваенны УС РФ на «КАМАЗе» з грузам боепрыпасаў для тэрарыстаў "заблукаў" і заехаў прама на ўкраінскі КПП.

27.07.15 15:59 - Украіна

Расійскі консул ужо адмовіўся ад затрыманага маёра УС РФ.

Каля 22.00 25 ліпеня супрацоўнікі Дзяржпагранслужбы Украіны на кантрольным пасту «Бярозавае» (Данецкая вобласць) затрымалі бітком набіты боепрыпасамі «КАМАЗ». У грузавіку, які заехаў на КПП з акупаванай расейскімі тэрарыстамі тэрыторыі, знаходзіліся два чалавекі ў ваеннай форме, паведамляе прэс-служба Дзяржпагранслужбы.

Затрымаўшы машыну, памежнікі высветлілі, што адзін з мужчын - кадравы ваенны ВС РФ у званні «маёр», а другі належыць да незаконных узброеных фарміраванняў. У «КАМАЗе» праваахоўнікі выявілі скрыні з вялікай колькасцю патронаў рознага калібру, ручных гранат і стрэлаў для гранатамёта.

Затрыманы маёр ВС РФ - Старкоў Уладзімір Аляксандравіч, 1979 г.н. Нарадзіўся ў Кіраўскай вобл., пас. Зуеўка. Апошняя частка дзе служыў - горад Новачаркаск Растоўскай вобласці. Ёсць жонка і дзіця.

Як стала вядома сённярасейскі консул адмовіўся прызнаць, што затрыманы ўкраінскімі памежнікамі мужчына з'яўляецца маёрам узброеных сіл Расейскай Федэрацыі. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміла валанцёр Кацярына Ярэська.

«Ад палоннага маёра РФ сёння адмовіўся консул. А мы і не сумняваліся! Можа ёсць ў кагосьці спосаб данесці гэтую інфармацыю да жонкі, сваякоў і сяброў, раз ужо дзяржава ад яго адмовілася?» — напісала Ярэська.


Каментары