Апублікаваныя унікальныя фота "перавалачнай базы" расейскіх тэрарыстычных войскаў паблізу ад Растова

23.07.15 23:20 - Украіна

На палігоне "Кузьмінскі" праходзяць навучанне расейскія ваенныя.

У распараджэнні ТСН апынуліся унікальныя фатаграфіі ваеннага палігона "Кузьмінскі" у Растоўскай вобласці Расеі.

Як паведамляецца ў сюжэце, на тэрыторыі палігона ў цяперашні час размяшчаецца некалькі дзесяткаў найноўшых расійскіх танкаў Т-90 і столькі ж сабраных у Харкаве Т-72. Таксама атрымалася зафіксаваць сістэмы залпавага агню "Тарнада", самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі "Гваздзіка", шмат іншай ваеннай тэхнікі, некалькі сотняў асабістага складу і дзесяткі транспартных аўтамабіляў.

Па перыметры вакол палігона расстаўлены узброеныя ваенныя, таму бліжэй, чым на два кіламетры, падысці пакуль нікому не ўдавалася.




Каментары