Прарасійскія тэрарысты абстралялі Дзяржынск. Паранены пенсіянер.

22.07.15 21:42 - Украіна

У выніку артабстрэлу Дзяржынска разбураныя дома па вул. Каспійскай. Аскепкавае раненне атрымаў 76-гадовы мужчына. Пра гэта паведамляе ОСО ДУМУС Украіны ў Данецкай вобласці.

Каля 20.30 баевікі адкрылі агонь па жылых кварталах Дзяржынска. Паранены мясцовы жыхар 1939 нараджэння. Пажылы мужчына дастаўлены ў гарадскую лякарню з траўмай нагі, паведамляе 62.ua.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група Дзяржынскага гараддзела міліцыі.

«У выніку прамога траплення снарада разбураны яшчэ адзін прыватны дом па вул. Каспійскай, пацярпелых няма. Супрацоўнікі міліцыі працягваюць абыход вуліц, дакументуюць наступствы абстрэлу», - паведаміў Герман Прыступа, начальнік Дзяржынскага ГА ГУМВД Украіны ў Данецкай вобласці.

Інфармацыя аб разбурэннях і пацярпелых ўдакладняецца.

Каментары