Украінскія памежнікі збілі над Луганшчынай расейскі беспілотнік

22.07.15 17:43 - Украіна

Сёння на Луганшчыне супрацоўнікі Дзяржпагранслужбы збілі беспілотны лятальны апарат расейскай вытворчасці.

Беспілотнік памежнікі заўважылі ў 1,5 км ад мяжы з Расеяй паміж расейскім населеным пунктам Ушакоўка і ўкраінскай Герасімаўкай, паведамляе прэс-цэнтр Дзяржпагранслужбы Украіны. Каб спыніць збор дадзеных аб месцах дыслакацыі ўкраінскіх ваенных, якое ажыццяўляў БПЛА, памежнікі ўжылі зброю.

Пры дбайным вывучэнні збітага лятальнага апарата высветлілася, што ён расійскай вытворчасці. На ім таксама была размешчана апаратура, якая дазваляла ажыццяўляць відэаздымку.

Каментары