![]() |
бел | рус |
У зоне АТА прадстаўнікі тэрарыстычных бандфармаванняў і расейскіх акупантаў дасылаюць украінскім ваенным паведамленні з пагрозамі.
Пра гэта піша Еспресо.TV са спасылкай на паведамленне прэс-цэнтра АТА ў Facebook.
"Падчас АТА мужныя абаронцы Украіны неаднаразова з усмешкай здзіўляліся "ваенным хітрасцям" прадстаўнікоў тэрарыстычных бандфармаванняў і расейскіх акупантаў. Напрыклад, нашы байцы атрымліваюць на свае "мабілкі" sms рознага зместу за подпісам ад "ДНР", - гаворыцца ў паведамленні.
У прэс-службе адзначылі, што найбольшую "калекцыйную каштоўнасць" для ўкраінскіх байцоў складаюць sms-паведамленні, датаваныя 2032 годам.
Каментары