Невядомыя ў балаклавах расстралялі ва ўпор ахоўніка чыгуначнага тунэлю праз Карпаты

21.07.15 16:25 - Украіна

У ноч на суботу тунэль у Карпатах атакавалі невядомыя ў камуфляжы і балаклавах.

Пра гэта паведаміў намеснік міністра інфраструктуры Уладзімір Амелян ў сваім Facebook.

"02:30 ночы з пятніцы на суботу, чыгуначны тунэль скрозь Карпаты, у кірунку Мукачава. На збройнага нашага вартаўника, які ахоўваў стратэгічны аб'ект, нападаюць невядомыя ў камуфляжы і балаклавах. Расстрэльваюць яго ва ўпор. Сьцякаючы крывёй, з пагоняй за спіной, ён дабіраецца да вартавога паста і пад кулямі скрозь сцены выклікае дапамогу варты, якая знаходзiцца ў 500 м.

Чацвёра вартавых маментальна бягуць на дапамогу, тыя, хто нападаў знікаюць у цемры.

Невядома, хто гэта быў. Невядомыя іх матывы: завалодаць зброяй або закласці выбухоўку.

Жыццё вартавога па-за пагрозай, перанёс аперацыю, прыйшоў у сябе. Выратаваў яго цуд. Першая куля з пяці трапіла ў галаву."
- піша Амелян.

Каментары