Верх цынізму: баевікі на Данбасе рыхтуюцца адзначаць гадавіну МН17

16.07.15 16:56 - Украіна

Чакаецца выступ верхавода тэрарыстаў "ДНР" Аляксандра Захарчанкі.

Прарасейскія сепаратысты так званай "ДНР" на 10 БМП прыбылі ў чацвер, 16 ліпеня, на месца падзення збітага імі год таму малайзійскага Boeing рэйса MH17 і рыхтуюцца праводзіць там свае мерапрыемствы, прысвечаныя гадавіне трагедыі.

Паводле iнфармацыi, заўтра ў Грабава, што непадалёк ад Тарэза (Данецкая вобласць), чакаецца выступ верхавода тэрарыстаў "ДНР" Аляксандра Захарчанкі.

Раней у пасёлку былі развешаныя аб'явы з планам мерапрыемстваў у дзень гадавіны катастрофы паветранага судна.




Фота: radiosvoboda.org
Крыніца: apostrophe.com.ua

Каментары