Расейскія найміты абстралялі блокпасты "Мар'інка" і "Маёрскае"

16.07.15 14:56 - Украіна

Становішча ў зоне правядзення антытэрарыстычнай аперацыі застаецца складаным.

Цягам сутак незаконныя ўзброеныя фарміравання працягвалі парушаць рэжым спынення агню - у прыватнасці баевікі абстралялі блокпасты "Мар'інка" і "Маёрскае", на якіх нясуць службу памежнікі і вайскоўцы УСУ.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Дзяржпагранслужбы Украіны, інфармуе censor.net.

Як паведамляецца, расейскія найміты некалькі гадзін з невялікімі інтэрваламі вялі снайпэрскі агонь па блёкпосце "Мар'інка". Нагадаем, што днём раней варожыя снайперы таксама на працягу дня вялі агонь па блёкпосце.

Акрамя таго, з мінамётаў і стралковай зброі больш за 3 гадзіны баевікі абстрэльвалі блокпост "Маёрскае". Агонь вёўся па кірунку н.п. Горлаўка.

Тэрарысты працягвалі выкарыстоўваць беспілотныя лятальныя апараты для правядзення паветранай выведкі. У цэлым у межах Данецкай і Луганскай абласцей зафіксавана палёт 7 беспілотнікаў.

Каментары