Наступствы "русского мира" ў Мар'інке

14.07.15 17:04 - Украіна

Разбураны рашыстамі дзіцячы садок «Залаты ключык» у Мар'інке.

Актыўныя баявыя дзеянні і сталыя абстрэлы з боку баевікоў «ДНР» пакінулі дзяцей прыфрантавога горада Мар'інка без дзіцячага садка.

На сённяшні дзень будынак дзіцячага садка «Залаты ключык», размешчанага па вуліцы Заводская, уяўляе сабой руіны. У памяшканнях не захавалася практычна ні аднаго цэлага акна. Прамымі трапленнямі прабітыя сцяны. У некаторых месцах абрынутыя перакрыцці. Перад тым як зноў прыняць дзяцей будынку спатрэбіцца дарагі капітальны рамонт.

Адзін з мясцовых жыхароў апублікаваў фотаздымкі разбурэнняў станам на 10 ліпеня 2015 года.





Крыніца: informator.lg.ua

Каментары