Расейска-тэрарыстычныя войскі разгарнулі базу ў 2 км ад лініі размежавання

30.06.15 13:56 - Украіна

Паветраная разведка палка «Днепр-1» падчас разведвальнага палёту выявіла базу войскаў баевікоў у пасёлку Сонцава Данецкай вобласці.

Пра гэта са спасылкай на прэс-службу палка паведамляе sprotyv.info.

За два тыдні гэтая база разгарнулася да маштабу паўнавартаснага ваеннага лагера са штабам. У лагеры былі выяўленыя штабная палатка, палаткі з асабістым складам, сталовая.

Вакол лагера выкапаныя акопы плошчай каля аднаго гектара. На гэтай тэрыторыі зараз размешчаны 5 танкаў Т-72, 6 адзінак МТ-ЛБ, 12 БМД, гаўбіцы, 4 СА Нона, 3 САУ.



Каментары