![]() |
бел | рус |
У Данецку сабралася да 5 тысяч узброеных баевікоў на танках і бронемашынах, якія неўзабаве пяройдуць у наступ, заявіў начальнік Генштаба Украіны Віктар Муженка.
"Аб накапленні сілаў тэрарыстаў вакол Данецка ўжо не адзін дзень пішуць сотні СМІ. Гэта значыць этап падрыхтоўкі да наступу ў бандытаў ужо прайшоў "бліскуча". Таксама цікава назіраць рэакцыю свету на падзею. Бо да пяці тысяч узброеных баевікоў на танках і бронемашынах пры падтрымцы магутнай артылерыі хутка будуць спрабаваць захапіць кавалак зямлі і некалькі населеных пунктаў. Для гэтага яны нападуць на прызнаную на міжнародным узроўні краіну ў цэнтры Еўропы і паспрабуюць пасунуць з пазіцый яе войска ў жорсткіх баях", - напісаў Муженко ў Facebook.
Крыніца: podrobnosti.ua
Каментары