На Данбасе зноў магчымыя цяжкія баі - генеральны сакратар НАТА

25.06.15 12:07 - Украіна

Вялікая колькасць расейскіх войскаў знаходзіцца на мяжы з Украінай, заявіў Столтэнберг.

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг заяўляе пра пагрозу аднаўлення цяжкіх баёў ва Украіне і заклікае ўсе бакі цалкам выконваць мінскія пагаднення, паведамляе korrespondent.net.

"Парушэнне рэжыму спынення агню захоўваецца, і яшчэ існуе рызыка аднаўлення цяжкіх баёў. Рас
ея працягвае падтрымліваць сепаратыстаў, падаючы навучанне, зброю і салдат. Вялікая колькасць яе войскаў дыслакуецца на мяжы з Украінай", - сказаў ён, адкрываючы пасяджэнне камісіі Украіна-НАТА.

У гэтай сувязі генеральны сакратар НАТА зноў выказаў упэўненасць у тым, што лепшы шанец для міру - поўнае выкананне мінскіх дамоўленасцей. заклікаю ўсе бакі гэта зрабіць. Расея ў гэтых адносінах нясе асаблівую адказнасць", - падкрэсліў ён.

Акрамя таго, Столтэнберг у чарговы раз запэўніў у прыхільнасці Альянсу суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. "Мы не прызнаем і не будзем прызнаваць незаконную і нелегальную анэксію Крыма Расеяй. Мы хочам бачыць моцную, незалежную і квітнеючую Украіну", - заявіў ён.

Каментары