Назіральнікі СЦКК і АБСЕ задакументавалі знішчэнне баявікамі пасёлка Ніжняе на Луганшчыне

23.06.15 17:27 - Украіна

Учора, 22 чэрвеня, тэрарысты, каварна, ноччу абстралялі мірны пасёлак Ніжняе, Папаснянскага раёна, Луганскай вобласці, які знаходзіцца на значнай адлегласці, каля васьмі кіламетраў ад лініі судакранання.

Пра гэта паведаміў прэс-афіцэр украінскага боку Сумеснага цэнтра па кантролі і каардынацыі пытанняў спынення агню (СЦКК) Руслан Семянюк, інфармуе Цензор.НЕТ са спасылкай на паведамленне прэс-цэнтра АТА.

Пасёлак ўжо не абстрэльвалі каля чатырох месяцаў. На гэты раз баевікі адкрылі агонь у 03.55 і спынілі абстрэлы ў 04.06. Стралялі па напрамку н.п. Кіраўск, з тэрыторыі падкантрольнай АРЛВ (асобныя рэгіёны Луганскай вобласці).

На месца здарэння выехалі назіральнікі украінскага боку Сумеснага цэнтра па кантролі і каардынацыі пытанняў спынення агню і стабілізацыі лініі размежавання бакоў і прадстаўнікі Спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ. Быў задакументаваны факт грубага парушэння Мінскіх дамоўленасцей з выкарыстаннем цяжкага ўзбраення баевікамі.

Украінскія афіцэры зафіксавалі каля двух дзесяткаў выбухаў ад рэактыўных снарадаў залпавага агню "Град" БМ-21 і гаўбічнай сістэмы Д-30. У прыватнасці, з выкарыстаннем снарадаў з максімальным запавольнікам, якія ўвайшлі ў зямлю і ня разарваліся.



Каментары