Найміт з Анапы стаў снайперам ў Данецку за 5 тыс грыўняў

22.06.15 20:27 - Украіна

«Працы не было, прыехаў забіваць».

На Данбасе злавілі чацвярых наймітаў так званай "Данецкай народнай рэспублікі", якія ваююць супраць ўкраінскай арміі за 10 тысяч расейскіх рублёў. Адпаведнае відэа выклаў у сетку карыстальнік Нестар Махно, перадае podrobnosti.ua.

Адзін з затрыманых тэрарыстаў назваў сябе грамадзянінам Расеі. 22-гадовы расеец прыехаў з горада Анапа, служыў у снайперскай роце і ўступіў у ДНР, каб зарабіць грошай. У месяц ён атрымліваў 10 тыс. расейскіх рублёў.

"Плацілі 10 тыс. рублёў у месяц, там знаходзілася прыкладна 70-80 чалавек, стаялі ў Тельманово ў раёне Валнаваха", - распавёў баявік.

Акрамя яго, сярод затрыманых былі грамадзяне Украіны, якія ехалі нібыта ў госці да родных у Дакучаеўск.




Каментары