![]() |
бел | рус |
У інтэрнэце з'явілася відэа, на якім ўкраінскія вайскоўцы ў пасёлку Пескі зачышчаюць неба ад расейскіх беспілотнікаў.
Відэа размешчана на канале "Ваеннага тэлебачання Украіны" ў Youtube.
У каментары ў відэа адзначаецца, што над пасёлкам кожную ноч фіксуюць да 20 пралётаў расейскіх беспілотнікаў.
"Вораг ўвесь час вядзе разведку нашых пазыцыяў і карэктуе агонь артылерыі. Таму кожную ноч ваенныя з сакаліным зрокам і майстэрскім валоданнем зброяй выходзяць на перадавыя пазіцыі, каб ачысціць неба ад "паветранай нечысці". Праца гэтая не з лёгкіх: трэба знайсці малапрыкметнага ворага ў цемры неба і трапіць менавіта ў яго матор. А яшчэ - тэрарыстычныя групоўкі адчыняюць маніякальны агонь", гаворыцца ў каментары.
Каментары