![]() |
бел | рус |
Як запэўнівае расейскі бок, 100 аўтамабіляў у асноўным перавязуць "прадукты харчавання і прадметы першай неабходнасці".
Заўтра, 18 чэрвеня, Расія рыхтуе да адпраўкі чарговы, 30-га па ліку, канвой, перадае ТАСС.
"У Растоўскай вобласці завяршылася фарміраванне чарговы калоны МНС Расіі з гуманітарнай дапамогай для жыхароў Данецкай і Луганскай абласцей, і яна гатовая да адпраўкі. Яе выхад з Данскога выратавальнага цэнтра МНС Расеі запланаваны на раніцу 18 чэрвеня", - сказалі ў расейскім МНС.
Як запэўнівае расейскі бок, у складзе калоны больш за 100 аўтамабіляў, якія загружаныя грузам агульнай вагой звыш 1 тыс тон. У асноўным гэта "прадукты харчавання, у тым ліку малочныя кансервы, мука, крупы, макаронныя вырабы, алей, а таксама прадметы першай неабходнасці і іншыя матэрыяльныя сродкі".
Адзначым, што Расея не дапускае да агляду грузу ні ўкраінскіх памежнікаў, ні прадстаўнікоў Чырвонага Крыжа. А пасля адпраўкі Расеяй грузу ў Данбас адзначаецца актывізацыя баявікоў. Украінскі бок не раз заяўляў, што РФ адпраўляе ў складзе канвою ўзбраенне і іншую дапамогу баявікам.
Крыніца: liga.net
Фота: EPA
Каментары