![]() |
бел | рус |
«У склад Украіны ўваходзяць: Аўтаномная Рэспубліка Крым (...) гарады Кіеў і Севастопаль», – гаворыцца ў артыкуле 133, прапанаванага кіраўнікамі непрызнаных рэспублік праекта зменаў у Канстытуцыю Украіны.
Яны накіравалі дакумент у кантактную групу па ўрэгуляванні канфлікту ў Данбасе.
Азнаёміцца з дакументам можна па спасылцы.
Сярод іншага аўтары праекта настойваюць, каб «Кіеў і Севастопаль, асобныя раёны з асаблівым статусам Данецкай і Луганскай вобласцяў атрымалі спецыяльны статус, які б рэгуляваўся асобным законамі Украіны».
Змены ў Канстытуцыю Украіны былі адной з умоў менскіх дамоўленасцяў.
Там часам у інтэрнэце з’явіўся скрыншот перапіскі кіраўніка дэлегацыі ДНР у кантактнай групе Дзяніс Пушылін, які піша, што гэта робіцца «для Еўропы».
«Мы ж не самазабойцы», – каментуе ён, паведамляе nv.ua.
Крыніца: belsat.eu
Каментары